Мiкалай Рубцоу з рускай мовы
Ціхая мая айчына!
Вербы, рака, салавейка пяе ...
Маці мая тут схавана
У дзіцячыя гады мае
- Дзе той цвінтар? Вы не бачылі?
Сам я знайсці не магу … - па чарзе
Ціха жыхары адказалі:
- Гэта на тым беразе.
Ціха адказы з устатку.
Ціха праехаў абоз.
Купал царкоўнага прыстанку
Яскрава травою зарос.
З кожнай хацiнкаю, хмараю,
З громам гатовым ўпасць,
Я адчуваю пякучаю,
Сама смяротнаю звязь.
*
*
*
верабей
Ледзь жывы. Ці не цвіркае нават - нядужа.
Мёрзне зусім малы верабей.
Як заўважыць фурманку з паклажай,
З-пад страхі шпарка кідаецца к ёй!
І калоціцца над зярняткам бедным,
І ляціць да гарышча свойго.
А бач, не робіцца шкодным
Ад таго, што так цяжка ў яго.
*
*
*
Няведамы сын цудоўных вольных плямён!
Я буду скакаць па грудах дрымотнай айчыны,
Няведамы сын цудоўных вольных плямён!
Як перш гайсалі на голас ўдачы капрызнай,
Я буду скакаць па слядах мінулых часоў ...
Расія! Як сумна! Як дзіўна паніклі журботна
У змроку над кручай невядомыя вярбы маі!
Пустэльна мігціць пацямнелае зорнае люстра,
І лодка мая на рачной дагнiвае мелі.
Баюсь, што над намі не будзе ужо таямнічасці сілы,
Што, выплыўшы у чоўне, паўсюль дастану шастом,
Што, усё разумеючы, без смутку дайду да магілы ...
Айчына і воля - застанься маё бажаство!
Я буду скакаць, не парушыўшы ночы дыханне
У патаемныя сны нерухомых вёсак вялікіх
Ніхто між палёў не пачуе глухое цокаканне,
Ніхто не пакліча мільганулую лёгкую цень.
І толькі, у пакутах, зранены ранейшы дэсантнік
Раскажа ў трызненні здзіўлена старой сваёй,
Што ноччу прамчаўся нейкі таямнічы вершнік,
Нязнаны юнак, і знік назаўжды ў смузе палёў ...
Мiкалай Рубцоў ( з рускай мовы)
Свидетельство о публикации №111071203215