Беларусь
Там моўчкі на калені апусцілася.
Каля іконы, дзе Хрыстос распнуты,
Яна ўвесь дзень няўстрымана малілася.
Айцец сьвяты нарэшце падыйшоў,
Пачаў пытацца - хто, адкуль, ў чым справа???
Яму ў вочы глянуўшы душою,
Яна распавядала: я - Дзяржава!
Мае сыны, дачушкі, - ўсе яны
Мяне за маці родную не лічуць,
Яны мяне штурхаюць да труны
І Беларуссю праз усьмешку клічуть.
А тую мову, што я ім дала,
Яны ўжо не ведаюць навогул.
Бацькоўскі дом ў асяроддзі зла,
І зараз я зьвяртаюся да Бога:
Хто будзе так любіць сваіх сыноў,
Як я любіла і люблю іх зараз,
Хто ўзрушыць іх павагу да бацькоў,
Хто нашынкуе ім ў талерку сала,
Хто будзе калыханкі ім люліць,
Зяленым траўнем весці іх ў поле?
Я - маці ім. Каго ж яшчэ любіць?
Душа мая зыходзіцца ад болю!
Хай гэты боль адчуюць ўсе яны,
Хай зразумеюць, каб было не позна:
Я Беларусь, а вы - мае сыны!
Да маці дзеці ставяцца сур,езна!
Спыніцеся, ўжо прыйшоў тый час,
Калі не жартам лічуць вас за быдла!
Ці вы не разумееце абраз?
Паваге да сябе я вас вучыла!
І першы крок зрабіце, вас малю!-
Пачніце размаўляць на роднай мове!
Любіце маці да сваю зямлю -
Ўсе гэтае ў маім да Бога слове...
Свидетельство о публикации №111070807350