Крест Владимира

Пячэ мне грудзі праваслаўны крыж -
Ён ад гвалтаўніка-братазабойцы,
Святога ў косках... Зразумей, калі ж
Назваў яго народ «Чырвоным сонцам»?

Так, вернікі! Кідайце камяні,
Паліце ўсіх незгодных, ці тапіце
Пад лямант рэлігійнае маны
Таўстым папам дабро сваё кладзіце!

Малітвамі ды бляскам купалоў
Не апрануцца нам і не паснедаць -
Павінен немаўляці гэта ведаць.

Бруіцца несупынна шмат вякоў
Шлях ад паганства да адзінабожжа
Блукае зноў душа па бездарожы...


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 25 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →