Лета

Падобна лета да гаўна.
Гаўно заместа цынамону
У каве. Ужо не навіна -
Краіна блізка да гамону.

Слабы загар змывае дождж.
Дажджы падобныя да ссакаў.
Ды ўжо ня важна - анягож -
АМАП нас б'е горш за сабакаў.

На сонца скончыўся ліміт.
Ліміт нагадвае падачку.
Жыццё - валютны мой крэдыт -
Ня хопіць на яго заначкі.

Падобны хмары на вусы.
Вусы развейваюцца ў небе.
І не хапае каўбасы - 
А ўсе відовішчы ў хлебе.

Халодны вецер абляпіў
Маю прамоклую кашулю.
Шкада, "Трайнога" я ня піў
Як БРСМ - сказаў бы - хулі?

Нассаў бы роўненька на дождж.
Насраў у страчанае жыта.
На лыжах пераплыў бы Сож
І разагнаў бы трансвесцітаў.

Бо жатка - то не абмалот.
Ні ротарная, ніякая.
Верш Быкава, як патрыёт,
На плот суседзкі наваяю!

І солі з маслам не куплю -
Хай давяцца ім дысідэнты!
Я трактар больш за ўсё люблю!
Ну і хакей! А канкурэнты -

Няўдзячлівыя пацукі! -
Мы працай іх забеспячаем!
Наш ноў-хаў - кулакі - 
Ад гістэрыі і адчаю.

З дажджом размешваецца кроў.
З гаўном размешваюць нас з вамі.
Я, відавочна, не здароў.
АМАП мне будуць урачамі.

Маўчу - аж сківіцы звяло.
І дождж, як лета, не праходзіць.
Чакаю. Выйсця не прыйшло.
Стаю. Наўкол забор гародзяць.
Пляснуў у далоні... Пранясло!
Паспею?.. Аўтазак падходзіць...


Рецензии