***
Я прыдумаю новую кропку
для чакання.
Не сёння ...
Я пакіну табе радок
для апраўдання.
Ты змяшаеш
хлусню
з кавалачкамі праўды
ў ёй.
Скажаш, што
чакаеш
свабодных і больш цёплых
дзён.
Скажаш,
снег і мароз
перашкодзіў гэтак жаданай
сустрэчы.
Але, нажаль, не зразумееш,
як згарэў,
яшчэ адзін
мой вечар.
Паглядзі! Бачыш?!
Пачаў попел кружыць
нада мной
шэры.
Шкада, але я не магу,
Не ўмею яшчэ
быць
сцервай.
У лабірынтах душы
я ў бяссіллі рвуся
і спрабую знайсці
выхад.
Я патрэбна?! Паспяшайся.
Раптам паспееш ...
Толькі ідзі
ціха .....
Свидетельство о публикации №111070304252