***
Толькі адно імгненне…
Праменьчык цяпла з каханнем
Раптам з тваім прывітаннем.
Можа быць у гэтым шчасце?
Развітанне… Рукі зжымаюцца,
У апошні раз дакранаюцца…
Абняцца і цалавацца,
Хацець не расставацца.
Можа быць у гэтым?
Цярпець, трываць і дачакацца,
Вясною ўсміхацца…
Не толькі ўвосень улюбляцца,
Не назаўжды з табою развітацца.
Можа быць вось яно?
У кожнага сваё ...
Свидетельство о публикации №111070304247