Двое и гроза
«Тах-тах-тах!», - раззлаваўся Пярун
«Кап-кап-кап!», - б'е па шыбах да ранка
Нават страшна зірнуць у гару.
Мы спяшаемся праз навальніцу
Я — з аголеным торсам. І ты
Зноў ушчэнт прамачыла спадніцу,
Прадзіраючыся праз кусты.
Так жахліва, але захапляльна
У абдымках стыхіі тануць
І становішчаў надзвычайных
Даўкі смак безнадзейна адчуць.
Дзве маленькія кроплі сусвету
Уначы, пад трухлявай страхой
Адшукалі кахання прыкметы,
З тае ночы згубіўшы спакой.
Свидетельство о публикации №111062805604