Чудесная страна

Мы жывем у цудоўнай краіне:
Тут змяняецца ўсё, акрамя…
Мелюць жорны грамадскага млына
Шмат гадоў усё тое ж імя.

Нам заёмы і пуга і пернік,
На прытомленым карку цяжар,
Мы імкнемся да зорак праз церні,
Упрыгожваем родны абшар.

Дзесці пільна схавана багацце –
А народу – адны гузакі,
Не прыносіць заможнасці праца,
Толькі трапныя лёсу штуршкі.

Талерантныя мы – ўсё стрываем,
Бо даўно ўжо сядзім на цвіку
І за гэта прачнемся у раі,
Калі зойдем у Лету-раку!


Рецензии
Привет, Михаил!
Дом всегда дом и мы его любим, несмотря ни на что. Будем надеяться на лучшее...
С теплом и пожеланием всего самого хорошего, Саша.

Александралт Петрова   24.06.2011 13:15     Заявить о нарушении