Мы здольны!

Цяжка мне дыхаць.
Цяжка не страціць сумленне ў такія часы.
Мы б'емся не супраць.
Мы б'емся за волю на роднай зямлі.

Бязвольныя воўкі маўчаць,
Гатовыя кінуцца нам наўздагон.
Няма чаго страчваць,
Усё будзе лепей за маўклівы палон.

Спусцелыя крамы і вочы
Усіх тых, хто жадаў нейкіх змен.
Але ў нашых сэрцах надзея,
Мы здольны падняцца з кален!


Рецензии