Малiтва
ўсё маё жыццё,
Вось та мара,
што за аблокамі,
Я лунаю тут,
у нейкае забыццё,
Ачуняю дзесь
над вытокамі.
Адчуваю я
толькі подых Твой
І любоў,
што найвышэй за ўсё,
Сэрцам да Цябе
крычу: Бог ты мой,
Ты прабач мяне
за маё жыццё.
І прабач той дзень,
што быў без Цябе,
І ту ноч,
што праглынула дух,
І прабач мой сум,
мой адчай у бядзе
І штодзённасць
немалітвы ўслых.
Не хапае слоў,
сэрца ў любві
Прагне праслаўляць
спевамі Цябе,
Ты мой любы Пан,
Ойча дарагі,
Я Твая дачка,
не адкінь мяне!
20.06.2011г
Свидетельство о публикации №111062101004
Дон Тихий 22.06.2011 01:22 Заявить о нарушении