Сямейны альбом
А успамiны не даюць спакою-
Альбом сямейны са старым фота
На гэты раз хай будзе пад рукою.
Гартаючы мiнулага старонкi,
Вярнiцеся у знаёмыя мясцiны,
Дзе,абдымаючы рабiны гронкi,
На вас глядзiць чароуная дзяучына.)))
У майскай квеценi старая хата,
Пад веснiчкамi бэзу куст схiлiуся,
Пад iм стаяць жывыя мацi,тата-
Нiбыта на iмгненне час спынiуся.
Ужо i нас змяняюць дзецi,унукi-
Усё у жыццi мяняецца няумольна,
Але,узяушы фатакарткi у рукi,
Разгледзьце iх уважлiва,павольна.
Пабачцеся з бацькамi i дзядамi-
На сэрцы пацяплее,знiкне стома.
Жывая сувязь з даунiмi гадамi-
Старэнькiя сямейныя альбомы.
Свидетельство о публикации №111061500850
СпасиБо Вам!
С искренним уважением, Александр
Александр Себежанин 06.07.2011 23:31 Заявить о нарушении