пера утварэнне

            
ты помніш, сябра, як з табою,
мы вылі разам пад луною.
як раптам – нехта пазаві-
нам захацелася крыві.
абдымкі, шоргат уначы:
- паслухай, дружа, не крычы,
наклікаць можаш ты бяды-
на снезе воўчыя сляды
і вочы - жоўтыя мячы,
паслухай, дружа, не крычы...
ад пахаў круціць галаву.
па кроплях я цябе жыву,
глытаю вадкасці луны
ад потаценю да сліны.
на іклы - шрамы ад ляза
і на шчацэ тваёй - сляза…

то ж ваўкалакі мы былі,
цяпер, нажаль, ізноў – сябры.


Рецензии
Офигеть!! Прошлой весной написано?

Николаева Настя   14.06.2011 12:14     Заявить о нарушении
Нет. давно уже валялось, года 2 с половиной уж. было не закончено. сейчас закончилось)

Лена Кеша   14.06.2011 12:19   Заявить о нарушении