Дрогкiя рукi твае...

***
Дрогкія рукі твае
Моўчкі вазьму ў далоні.
Час прыпыняе бег —
Вусны мае ў  палоне.

Паломнік тваіх вачэй,
Палонны твайго дыхання.
Цалую ячшэ й яшчэ
Да самага спеву рання.

Гадзіннік абудзіць нас
Сарэбраным ціхім звонам.

Спытаеш: “Які ж то час?” —
То вечнасць прыйшла сягоння.


Рецензии