Ну што ж, прысядзь, паразмауляем...
Ну што ж, прысядзь, паразмаўляем
З табой, уласная душа:
Каго сягоння мы кахаем,
Каго сто год назад…
Спярша
Скажы, душа,
Ты сумавала
У тым жыцці па гэтым?
Ты свой славянскі боль крычала,
Калі шчэ не была паэтам?
З якім ты целам існавала,
І дзе яно цяпер ляжыць?
Скажы, душа, як там кахала?
Скажы, з любоўю цяжка жыць?
Маўчыць…
Свидетельство о публикации №111061003648
Вячеслав Романовський 13.06.2011 12:43 Заявить о нарушении
Я так разумею, ваша родная мова - украінская. Я спрабаваў крыху перакладаць з яе. Але вам хутчэй за ўсё будзе цікавы праект Міжнароднага літаратурна-мастацкага часопіса "Гасцінец", які, вельмі спадзяюся на гэта, хутка будзе выходзіць на трох мовах, русскай, беларускай і вашай роднай. Вось скляпаў невялікі сайт, вось адсылка http://stihiya-literaturnyj.deal.by/
Там шмат інфармацыі. Дасылайце свае творы на адрас kudlasevich@tut.by +фота и краткие биографические данные. Сбросьте свой емайл.
С уважением -
Анатоль Кудласевич
Анатоль Кудласевич 14.06.2011 10:36 Заявить о нарушении