Як адолець, злавiць...

* * *
Як адолець, злавіць і адбіць патаемныя сэнсы,
Што мне бачацца ў сініх глыбінях душы?
Ноч прыходзіць суровая, нібы той цэнзар —
Адбірае зярняткі ў спрадвечнай цішы.

Нібы рыбіна ў возеры: блісне лускою на сонцы
І знікае, пусціўшы па версе кругі —
Так і існасць мая: пранікае ў бсяконцасць,
Падмываючы светаў другіх берагі.

Не даецца мне сэнс паратоўны — няўляўным
Працякае, нібыта скрозь пальцы вада ці пясок.
Як знайсці адпаведана люстэрачка-слоўца,
Каб яго паказаць, як чырвонае золата, мог.

А маленькая друзачка срэбнага шкла
Адлюстроўвае ўраз неабдымнае сонца…
Вось бы так і душа сваю існасць знайла
І праззяла святлом цераз слова-аконца.


Рецензии