Срэбра
Шэрыя хмары ўсцілаюць усход.
А вы і не чуеце – п’яныя спіце.
Так было і так будзе тысячы год.
Чорныя коні б'юць капытамі.
Шэрыя воўкі на месяц пяюць.
Полымя скача у іх прад вачами.
А коні ўсё б'юць капытамі і б'юць.
Дварнягі бязродныя супраць ваўкоў.
Хай срэбра каштуе меней чым злата.
У вогнішча волі падкінем мы дроў.
І срэбрам напоўніца кожная хата.
Свидетельство о публикации №111053000708