Моцна
Цябе падхопіць моц
Дазволіш
Варухнуць
Нагой па снезе: клоц
Скрыпучы сьнег заціх
Палёг і сьпіць даўно
Мне добра гаварыць
Ды горла заскрабло
У шыю моц паўзла
І я не чула ног
Няўжо я хутка шла
Мне кажуць, што за трох
Адразу не адчуць
Як ртуць уніз паўзе
Ня горача, каб дзьмуць
У вочы глянь зіме
Трымаеш у руках
І час, і лёс, і твар ?!
А моц – гэта твой жах
І ты не ўладар ..!
Любіць сонца за цень,
Што падае ад дрэў,
Любіць свой кожны дзень,
Глушыць адчаю рэў…
Калі ня трэба чуць,
Ня чуеш сам сябе
А сэрца распрануць
То моцна кроў хлыне
Мне бы вочы твое
Ты прыгожы
І позірк твой мне не варожы
Чакаю і быццам знянацку
Не кідай жа мяне, як цацку
Свидетельство о публикации №111052308095
Люблю Тебя Лиля 26.08.2011 00:15 Заявить о нарушении