Краiна БТ Страна БТ

Прэч ад дэвальвацый і дэфіцыту,
прэч ад катаклiзмаў  дурнога замежжа
жыццё рэальная так смярдзiць трэшам -
Больш не магу трываць гэту агіду!

Я люблю казкі!Праз заваконныя крыкі ды ляскі
я крочу да шчасця хутчэй ды хутчэй
я бяру пульт, цiсну на кнопку  i вось мая мара пастала бліжэй!!

Краіна БТ!
Краіна БТ!
Краіна БТ!
Краіна БТ!
Краіна БТ!

Ніякіх праблемаў-заўсёды стабільнасць:
здаровая моладзь,заможная старасць
Навiна кожная мае стэрыльнасць-
вірусы праўды не заб'юць радасць!

Краіна БТ!
Краіна БТ!
Больш пазітыва
лепш за Радзіму
Краіна БТ!
Краіна БТ!
Краіна БТ!
Няхай Буду Тупым,але
Усё хачу туды!Хутчэй!
Больш пазітыва
Мая Радзіма!

Шчасце прабыць сярод гэтых сцягоў!
Зноўку палепшыць наш сумны настрой
шэсце камбайнаў ды трактароў.
Адпачывае фабрыка мрой!

Краіна БТ!
Краіна БТ!
Краіна БТ!
Краіна БТ!
Краіна БТ!
трохі Буду Тупым, але
Усё хачу туды, ў Яе!

 12.05.11


Рецензии