У чауне па вялiкай вадзе

У чаўне па вялікай вадзе
плыць і піць узахлёб паветра,
аддаляючыся ад людзей -
спадзявацца на літасьць ветру.

Плакаць вольна з крывым дажджом
помніць бераг, сухі й высокі,
чуць, як першы травеньскі гром
раздзірае шыхты аблокаў.

Углядацца радзей і радзей
у зліцьцё паўнаводдзя з небам…
У чаўне па вялікай вадзе
Да сябе мне дагрэсьці трэба.
2011.


Рецензии
Трапна сказана... Вобразна ды трапна.

Кася Иоффе   23.08.2011 11:52     Заявить о нарушении