Пакуль жывы тыран
лупіць у лжывы барабан.
Я адчуваю, што заразны -
цурчыць зараза з ран.
Калека мо? Ці проста хворы?
Ды не… змагу яшчэ й стакан.
Ці ў аднаго такое гора -
такі ліхі цыган.
Я не магу любіць вас, людзі,
і гэта горшая з заган…
Пакуль тут крыўду сеяць будзе
Жывы пакуль тыран…
2011.
Свидетельство о публикации №111051202609
тыранія ці руская свабода з разгулам алігархіі.
Михаил Кортелёв 28.10.2012 09:28 Заявить о нарушении
Сержук Сыс 06.11.2012 10:49 Заявить о нарушении