Баран i барана

Баран скакнуў на барану
І пракалоў капыта.

І лоб другому барану

Расквасіў ён за гэта.

Глуздоў не шмат у Барана,

Калі ў віноўных барана,

Ды лоб другога Барана.

 

Цяпер баліць капыта —

І лоб удрызг разбіты.

Глядзеў бы лепш:

Скакаў куды ты?


Рецензии