Божа!.. Я малюся да цябе...

Божа!.. Я малюся да цябе...   М. Гарэцкаму === ===

Божа!..
Я малюся да цябе, хай абміне іх.
Божа!..
Глянь, не адзін я абліваюся крывавым потам. Усё неба абагрылася. А яны бяскроўныя даўно. Бо ўсю кроў з іх выпілі… Чалавек узняў галаву, заплюшчыў вочы ад сонца. Конь ішоў, колы дрыжалі па маленькіх каменьчыках, кроплі поту палалі на веях.
Ён пасылаў да Бога радкі, якія поспеваў складаць між ўдарамі звана, што голосам ляцеў  з  ссохлай званніцы да сіняга неба. Не голос, а рэха. Рэха душы.
Гуло. Усё цела і дарога, нават, паветра гуло. Доўга гуло, і неспадзявана спынілася.
Белая хусціна пад ліпеньскай спёкай. Бурштыновы мёд, водар квету...
—Спадарыня яблыня, асвяці мяне. Хай ўвосень ападзе ў траву разам з чыстай слязой-расой сэрца-яблык.
Калі б я мог, прыпаў бы да цябе назаўжды, і толькі мёртвага мяне ад цябе адарвалі б.
І гэтага не здейсніць. Не давядзецца мне паміраць, паклаўшы галаву на карані твае.
Не суцешыш маю душу сваёю пяшчотай. Не, не ты, што падобна да анёла, праводзіш мяне
да Бога. Пусці ж мяне! Пусці за слізкія муры, дзе я больш не ўздыхну павольна.
Пусці ж мяне ды жыві! Жыві! Мне салодка, што ты будзеш тут з года ў год.
… Зніклі бурштынёвыя сады. Дарога рванула наперад. Яна панесла чалавека туды, адкуль
 ён больш не вернецца. Панесла ў пастку прорвы, на здзек чарцям.


Рецензии