Усяслау Чарадзей
Ён Уладзімир Манамах,
У трэцці раз падняу свой молат,
Усёй Русі магутны узмах.
Натоуп бяжыць да цытадэлі,
Збягаецца, як мурашы,
Ляцяць са сцен і вежау стрэлы,
Ляжаць усюды мерцвякі.
Стаяць трывала палачане-
Усяслау магутны чарадзей!
Няма яго дружыны роунай,
Спаткау любоу сярод людзей.
Званять званы святой Сафіі,
У ёй жанчыны і старыя.
К хрысту узнімаюцца малітвы,
А лёсе родных і краіны.
Князі бяруцца за аблагу,
Бо прыступ ім не па зубах.
Будуюць ворагі астрогі,
Абносяць тынам па баках.
Страляюць камнямі парокі,
Частуюць лучнікі стралой
І па сцяне ваякі лезуць,
І апякаюцца смалой.
Ужо гараць у небе зоркі
І чуецца навокал енк.
На месяц страшна выюць воукі,
Гучыць усюды чыйсці смех.
Дзянніца раницаю устала,
Каб людям біцца сілы даць.
Распальвае Ярыла сонца
А Зніч збірае ураджай.
У трэцці раз ні з чым Уладзімір
Дамоу вяртаецца назад.
Князі шалёна паляць сёлы-
Для мірных жыхароу граза.
Аколіца Смаленска увосень
Успыхнула, як божы дзень-
Вітанне князю Манамаху,
Яму адпомстіу чарадзей!
Свидетельство о публикации №111042500593