Пра арган, аргазм i паэзiю. Сяргей Панiзнiк
Калі ты ў рукі ўзяў баян,
Не думай, што і сам - Баян.
На лютні лютасці не йграюць,
І флейтай не фліртуюць баб,
На кантрабасе контру хто карае?
А барабан - не баабаб!
Я так скажу, хай кожны знае:
Гармонік - гэта не гармон,
І калі блага хто спявае -
У гэтым сам павінен ён.
Ты знай: гітара - не гетэра,
Арган - не тое, што аргазм,
Не кожны той, хто піша вершы -
Паэтам клічацца адразу.
Свидетельство о публикации №111041902806