Больница в Лесничовке
Вас запомнілі ў белых халатах,
дарагія мае землякі
з чамяроўскіх, шуляцкіх,
сынковіцкіх, ёлкаўскiх хатаў
і якія вы добрыя людзі былі.
Працавалі вы ўсе ў бальніцы,
што стаяла амаль пры шашы
пажыцьцёва былі вы рупліўцы,
вашы постаці, твары і справы
жывуць у людзей у душы.
У Леснічоўку ішлі, захварэўшы -
боль і сум адступалі заўжды:
лашчыў лес зрок, гаіліся целы і сэрцы
з Божай ласкі, з людской дабраты.
Вы навуку лячыць спасьцігалі ў Мінску,
у Гродне,
вам не цяжкай цяжкая вучоба была,
час мінуў, і ці многія помняць
тых студэнтак, студэнтаў
ў ваенных яшчэ шынялях?
Як хапілы вам сэрца і сілы
зьдзейсьніць тое, што зьдзейсьніць
змаглі?
Дарагі леснічоўскі куточак і мілы
вельмі многім на нашай зямлі...
Ціха стала на вашых сьцяжынках,
між дубоў іх амаль не відно,
усе праехалі сані, вазы і машыны
і адстукалі стукі ў вакно.
Усё прайшло, адгуло і пажарам
зьнішчан нават бальнічны будынак.
Зжвіраваў час няўмольны і жыцьці, і мары
і пакінуў адны ўспаміны.
Свидетельство о публикации №111041702957