ТРЭ МАЛ ЦЦА
Дзе гадуюцца песні й пяшчотна дубровы пяюць
Нам цяпер за пятнаццаць братоў трэ маліцца…
За пятнаццаць, каторых запомніць уся Беларусь.
Закрываюцца вочы. Сціскаю балюча сківіцы…
Хай закончацца свечкі ў лампадах, не хопіць крыжоў,
Трэба ў цемры, у пустэчы святой несупынна маліцца,
Адхіснуць тое быдла, што скажа: "Позна. Ужо".
Трэ маліцца, браты. І мы будзем маліцца. Я буду…
І не верыцца мне…я не веру паміж горкіх слёз,
Што і гэта зямля нарадзіла такую паскуду,
Што крывёй заліла неадступны Кастрычніцкі лёс!
Свидетельство о публикации №111041603617