Кожны з нас па-свойму жук

"Мяне распяць нялёгка на крыжы,
Я - чалавек, а не якісь
                Ісус там..."
                Кастусь Жук


Каб я з агню абраў сабе труну,
А дусту кус!
Я не якісьці там Джардана Бруна,
Я - Жук Кастусь!
Мяне абвесці нельга вакол пальца,
Я - чалавек, а не якісь
                Сцэвола там,
Каб смажыць руку на патэльні з шмальцам -
Прымусіць гэта не ва ўладзе
                золата.
Вось ганарар - другія справы тут,
Я дзеля славы ўсе галгофы абыйду,
А толькі падцягну падштанікі
І да Ісуса ніцма прыпаду:
- Прабач, благое баю слова я,
Пегас імчыць на ўсіх парах,
Прабач, за рыфмы адмысловыя,
Бо думкі ўсе ад ліхтара.
Мяне распяць нялёгка на крыжы -
Бадай няма душы
              якойсьці там,
Я - чалавек, паэт што ні кажы,
Хоць жонка і пацвельвае ЖукКосцікам.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →