Няутульна гэтак у жыццi
Няўтульна гэтак у жыццi.
Здаецца, час прыйсцi спакою
I вочы засланiць iмглою,
Каб уцячы ад мiтуснi,
Каб не вярталася былое,
Пакiнуць рэшткi дзiўных сноў,
Дзе шчасце блiзкае такое,
I спадзяваннi, i любоў.
Дзе мы рассталiся без слоў...
Зноў лёсам пакарана строга,
Прыношу на алтар Любоў,
Што дадзена была ад Бога.
Якой нязнанаю цаной,
З якой бязлiтаснай патрэбай
Развiтваюся я з табой...
I сохну, бы ў пустэльнi глеба.
© Ольга Ролич /Брестчанка/.
Публикация в "З" - 26.04.1990 г
Свидетельство о публикации №111041403037
Ната Ташкевич 24.07.2011 22:22 Заявить о нарушении