Падранак
Атручаны яшчэ ў вантробе?
Ты не глядзі, пад ранак як
Вяртаецца дадому зомбі.
Ты не глядзі, прыгожы што,
Не па гадах што поўны сілаў –
Іду праз рэчкі без мастоў,
Бо смерць мяне даўно скасіла.
То воблік мой цяпер жыве,
Т песціш звера у абдымках.
Душу маю не пазавеш
Ні да Парыжу, ні да Рыму.
Я згублены табой даўно.
О не крычы ж ты так начамі!
Найлепшае табе – адно:
Згубіць пярсцёнак заручальны.
Свидетельство о публикации №111041206784