Радаснае ззянне
Пайду праз цемру і святло дарог.
Хай коні ржуць на рэчцы у затоне
І мільгаціць вакенцам церамок.
Адчынім дзверы – радаснае ззянне
Вачэй вясновых насустрэчу мне
Памкне
і вышынёй астральнай
Душу маю агорне-ахіне …
То сэрцаў двух самотных ачышчэння
Прыйшоў жаданы час у церамку.
Жыццё і мы, ягоныя стварэнні,
Ад небяспекі зараз убаку.
Свидетельство о публикации №111041108063