БОЛЬ
Мой згубны лёс. Такія мукі, боль --
Нясцерпныя, а сіл для развітання
Няма… Кахаць цябе дазволь.
Я – голы куст. Каб мне хутчэй засохнуць,
Маланкай каб мяне спаліў сам Бог,
Я пад твае упарта крочу вокны,
Усходжу на расплаўлены парог.
Згараю ў абдымках (Ты кахаеш?)…
О як люблю цябе, анёлак дарагі!
Вядзі мяне, як зніч, па небакраі,
У гай, у сад, у поле пад стагі…
Палі мяне, палі нашчэнт – да скону,
Калі згару – табе далей ляцець…
Ты – птушка Фенікс (злітуйся, Мадонна!),
Таму й прыемна мне з табой згарэць.
Свидетельство о публикации №111041005061