***
Бо жыць у ім сягоння – як хвароба.
Нябожчыкаў у сне не ўваскрашай:
Не прынясе набыткаў гэта спроба.
Бо магікане ў небыццё пайшлі,
Пакуль я млеў, залізваючы раны,
Сабакам збітым – і чароўны Ліс
Не дачакаўся на маё спатканне…
Цяпер хоць локці ў сябе кусай,
Час не павернеш – як душа ні прагне…
Мінулым ты мяне не спакушай,
Бо дзень наступны абярнецца багнай.
Свидетельство о публикации №111041005050