Намалюйце сонца!
Хай промні азараюць ваш пакой.
Пляваць жа вам, што свеціць не з аконца,
Галоўнае было каб пад рукой.
Яно не свеціць? Дык пастаўце лямпу.
Вось будзе цень, святло, быццам з нябёс.
Цень не патрэбна - замалюйце фарбай,
Трымайце дужа, кантралюйце лёс!
Яно не грэе... Ацяпленне трэба.
Так стала цёпла і ўтульна, няма слоў!
Пазагараць бы... Быццам я прычэпа.
Бо ўсё знаходжу недахопы зноў і зноў.
Ну вось, усё ж такі стварылі сонца.
Чаго ж тады не прарастае дрэва?
Усё проста - можа гэта ўвогуле не сонца?
Падробка. Свеціць сонца толькі з неба.
----- 9 апреля 2011 -----
Свидетельство о публикации №111041001295