Дамасед
Дамаседка, дамасед!
Цэлы дзень сядзіць, як дзед,
І на печы грэе плечы,
Ні нагой нікуды з дома,
Нат не ходзіць да знаёмых.
Як да працы — дык лайдак,
Есці ж — першанькі аднак!
Будуць ведаць гэта людзі —
Дармаедам цвяліць будуць.
Свидетельство о публикации №111040803151