Нямая
Едзем неяк з Міколкам у аўтобусе. Побач сядзяць нямыя і размаўляюць на мігі.
— Чаму яны рукамі махаюць? — пытаецца сын.
— Таму што нямыя, не могуць гаварыць і замест слоў у іх такія жэсты.
Праз некаторы час: “Папа, а ты ведаеш, чаму называецца нямая?” — “Ну і чаму?” — “Таму што яна НЯ МАЕ сваёй размовы, таму і нямая. Гэта ж так проста, — заключае сын.
І сапраўды: з гадамі часта людзі растрачваюць дзіцячую непасрэднасць і сапраўднае ўспрыманне свет. Шкада…
Свидетельство о публикации №111040803056