Дырэктарам i рэдактарам

Эпіграма-дыферамб дырэктарам і рэдактарам

 "Пасядзі ціха - не будзе ліха!
Можа, тое ліха спіць?".
Як магу я пасядзець,
Калі кніжачка ляжыць
Дзесяць год у выдавецтве
І ніяк не выдаецца,
Хоць і тройчы стала ў план.

Калі б гэтак вось ляжала,
Або гэтак жа стаяла
У кагосці штосьці -
Меньш было б навалы,
Прыкрасці і злосці.
Не было б вось гэтых:
Марчукоў, Мачульскіх,
Праўдзіных і Шніпаў -
Можа й не пачулі б
Дзе прыспала ліха.

Зы. Г. Марчук - папярэдні дырэктар дзяржаўнага выдавецтва "Мастацкая літаратура", У. Мачульскі - цяперашні дырэктар.
В. Праўдзін - папярэдні галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура", В.Шніп - цяпершані галоўны рэдактар.


Рецензии