Мы з табой не на поли бою

                *           *          *
Em
Мы з табой не на полі бою,
                Am
Мы з табою на полі быту.
                H7
Хтосьці харкае зноў крывёю,
             H7                Em
Для кагосці ўсё шыта-крыта.


Мы з табой не на грознай сечы,
А ў пакоях сваёй кватэры,
Выпускаем запал карцечы
У Надзею Любоў і Веру.

І ні фронту няма, ні тылу,
Рубяжом апалённыя душы.
Што рабіць, як жыццё пастыла,
Калі кожнае слова душыць?

Мы салдаты вайны татальнай:
Мы ў сусветна-сямейнай рухнем –
Хто загіне х баі за спальню,
Хто падзе ў бастыёне кухні.

Сколькі згінулда ў гэтых войнах? –
 Пераможцаў не будзе сытых:
Мы з табой не на полі бою,
Мы з табою на полі быту.


Рецензии