Над зялёным борам

ПРАДЧУВАННЕ ВАЙНЫ
Em                Am       H7        Em
Над зялёным борам каркаў чорны воран:
                G        D7                G
Малады ды хіжы, чуйны да крыві.
   C               Am     D7                G           !E+1/Am/D7/G
Гэткую навалу не здалець, не згораць,    !
    C                Am      H7         E7       !C/E+1/H7/Em
Перш чым сохне дрэва -- гінуць карані.  !


Ад чаго ты, сонца, на заход чырвона,
Як скразная рана ў маладых грудзях?
Адчаго вам, хлопцы, не сядзіцца дома?
Носіць вас па свеце, па чужых краях.

Падары мне доню, любая мая!
Пакахай сягоння, покуль цішыня,
Падары мне доню – сына не хачу,
Нарадзі дзяўчыну, мужыкі -- к вайне.

Гэй, браткі славяне, што не раздзяліць нам?
Рызы ці сутаны, жонку ці каня?
Вяне дрэва, вяне пад адной малітвай,
Пад адзіным Богам спрэс ідзе вайна.


Рецензии