Што будзе за тра?

Хто ведае, што будзе заўтра?
Што станецца з намі за ноч?
Ці станем мы лепш, чым учора,
Ці ня зменімся, што нават горш.

Люблю я хоць нейкія змены
Ў нашым няпростым жыцці,
Бо калі цяжка рухацца з месца,
Значыць некуды далей ісці. 

Жыццё наша - дрэнны гасцінец 
На яго нават страшна трапляць,
Але трэба нам рухацца далей:
Пакуль жывы няможна стаяць.

Хто ведае, што будзе заўтра?
Хто мне скажа, дзе тая мяжа,
За якой я застанусь на свеце,
Як халодны, пусты цень крыжа?


Рецензии