Калыханка для Ганулi
Заспяваю ёй калыханку.
Дапаможа пагужкаць люльку
Сон-дрымота да самага ранку.
Пацалую пяшчотна доню
Ў вочкi, ў вусны, ў кiрпаты нос,
Да iлба прыкладу далонi,
Хай цябе абаронiць Хрыстос.
Ты заўседы ў сэрдцы мамы,
Ты ў думках яе i ў душы,
Ты - найлепшая, любая самая,-
Зараз вочкi свае заплюшчы.
Я з Ганулечкай, з мiлым анёлкам,
Нiбы з зорачкай па начы.
У жыццi тваiм белым алоўкам
Замалюю нягоды-карчы.
Люлi-люлi, мая залатая,
Люлi-люлi, Ганулька мая,
Калыханку цябе я спяваю
Каб забылася ўся мiтусня.
Свидетельство о публикации №111040504631
Леонид Зеленский 12.04.2011 15:30 Заявить о нарушении
Татьяна Прохоренко 12.04.2011 16:00 Заявить о нарушении