Чытачам газет

Мільгаюць імёны і даты,
Пракручваюць кола назад.
Газетчыкі, нібы салдаты,
Наладзілі глупства парад.

Стракатых артыкулаў процьма,
Жабрацкія торбы ідэй.
Газеты, як рыбіна лоцман,
Вядзе да крывавых падзей.

І мы чарадой чалавечай,
Бы статак бязглуздых пачвар,
Натоўпамі лезем на плечы,
На голавы, як на пажар.

Абцасы, падэшвы, анучы -
Па целу, па сэрцы, душы!
Сабачыя дзеці вы, суччы,
Як можна жывое душыць?!

Балюча ўсярэдзіне - ой-кі!
Хоць падай на брук ды маўчы.
Ну, колькі ж вас, сколькі ж вас, сколькі?.... -
І падлы жывой не злічыць.


Рецензии