Дума яцьвяга
Вабіць світанак сіні.
З хата на ганак выйшаў -
Сэрца дрыготка стыне.
Дзесць у сяла на ўскрайку
Апошні спявае певень...
Ці іншага трэба раю? -
Хай доўжацца гэтыя спевы!
Не трэба мне, Божа, нічога,
Але ж бунтуе згадка,
Трэба спытаць у Бога:
"Хто я такі, загадка?"
Не беларус я кажуць,
А палешук этнічны -
Шлях парз душу праляжа,
І прападзе ў антычнасць...
Бо на зямлі яцьвягаў
Княжылі, панавалі,
Чорна-крывавыя сцягі
Неба запаланялі.
Дзе майго продка корань,
Адкуль маё племя выйшла? -
Сэрца смуга агорне
Пасярод спелых вішняў.
Вабіць да спелых вішняў,
Стыне світанак сіні...
Ты прамаўчаў, Усявышні -
Губляюць пытанні сілу.
Свидетельство о публикации №111040503830