Дыялог

— Чаго ты шукаеш? Усё ў цябе ёсць:
Магчымасць, жанчына і дзеці...

— Ага... Але ж ведаеш, я толькі госць
У хуткаімклівым свеце.

— Ну, што ж за бяда, паглядзі навакол:
Усе мы гасцюем наездам.

— Усе — ды не ўсе: адзін гол як сакол,
У футрах другі, хоць і бездар.

— Не гэта асноўнае  — дбай аб душы,
Вось дзе наш клопат галоўны.

— Даўно ужо я дбаю, ты толькі скажы:
Ці многа прыдбае галодны?

— Чаго ж табе трэба пад небам жыцця,
Сумуеш якое халеры?

— Патрэбна не мала, спачатку хаця б —
Кахання, Надзеі і Веры.


Рецензии