Казала бабуля мне

Казала бабуля мне:
Зліняе й чырвоны колер,
Здавалася не міне
Юнацтва маё ніколі.

Вучыла пасля штодня:
Жыццё прыадкрытыя дзверы...
Пацягне за ручку Суддзя -
Я ў словы яе не верыў.

Мне думалася заўжды -
Вясною квітнець пачуццям.
Злічыла бабуля гады -
Цяпер толькі сэнс пачуўся.

Я сыну скажу пасля:
Зліняе й чырвоны колер!
Дарослае немаўля
Падумае, што ніколі...


Рецензии