Дзень Волi
Волі — няма.
Досыць народу
Дня.
Волі даволі?
Хочацца год, стагоддзе ці болей?
Костку кінуць
На Бангалор —
Наце, кусайце!
Зубы крышыце,
Шчыты шчаміце!
Прыйшлі і стойце,
Як быдла ў стойле:
“Адсюль — і дасюль!
І да гэтых пор —
Воля ваша, —
Гаворыць Саша, —
А мая воля —
Да Колі”.
Хіба не знаеце,
Што здабываецца
Крывёю сваёю
Свабода —
Не абвяшчаецца
Уладай чужою
Народу.
Людзі!
Усе мы крышачку быдла!
Дакуль цярпець будзем?
Абрыдла!
25.03.2011
Свидетельство о публикации №111033103379