Замёрла рэха па-над борам...
Спынёнае начным даджом.
Я ненаўмысна, не з дакорам
Цябе паклікала ізноў.
Птушыны спеў схаваўся з сонцам
Там, дзе згубіўся шэры след,
А рэха неслася бясконца
Праз бор, праз гай, праз лес, праз Свет...
І бор маўкліва пахіснуўся,
Нібы пачуўшы твой адказ,
І ты нібыта дакрануўся
Лісточкам явара праз час...
Свидетельство о публикации №111032706879