Я - твая калiна...
Ў расквітнелым гаі,
Я дрыжу маўкліва,
Я цябе чакаю.
Птушкі залатыя
На мяне сядаюць,
Чыстыя званкія
Песні мне спяваюць.
Я - твая каліна,
Ў сонечных праменнях
Ветрык сарамліва
Ціснецца ў галінах.
Ціхім мяккім шэптам
Я яму спяваю,
Як квітнее неба,
Як цябе чакаю.
Свидетельство о публикации №111032706849