Сонца стае

Сонца ўстае над пакінутай Богам краінай,
Той, дзе ўладарылі некалі свет і любоў.
Божухна Ўсепераможны, надай жа нам сілы,
Дай, калі ласка, надзеі ў сэрцы і смеласці ў кроў.
Божа, будзь з намі, мы самі, павер, пераможам,
Толькі ты не адмаўляй сваім дзецям падчас барацьбы.
З імем Свабоды на вуснах хай ўзнімецца кожны,
Хто знае праўду, хто прагне, чакае вясны.


Рецензии