Тольк ты, як н хто, разумееш...

Толькі ты, як ніхто, разумееш,
Што ніхто твой сусвет не кране,
Абыйшоўшы засценкамі смецце,
Па сцяжынах, у тваей галаве.

Ад гіпнозу свянцонага слова,
Палітычных высноў чарады,
Уварвецца хвароба ў розум...
Знішчыць роздум у памкненнях тваіх

На забойства ты пойдзеш, як сповядзь,
Заклікаць будзеш іншых з сабой,
Звяр'яцееш, ад непатрэбных высноваў,
Блытаць станеш кроў і закон.

Усе будзеш да Бога маліцца,
Нібы праўда заўседы твая,
І шаленыя думкі, свабоды задумы,
Брудам лягуць, да кропкі жыцця...
 


Рецензии