Дарога да сябе

Хлусня, што ў шляхі вядуць да Рыма,
Я сотні іх пакінуў за плячыма,
Пакуль не зразумеў: ёсць шлях адзіны,
Што пілігрымаў павяртае да Айчыны.

Мне даражэй за ўсё - гасцінная дарога,
Што праз жыццё вядзе да Бога,
І ў рэшце рэшт - прыводзіць да сябе.


Рецензии